Перайсці да зместу

Сямён Сцяпанавіч Навумовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Сцяпанавіч Навумовіч
Дата нараджэння 15 лютага 1922(1922-02-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 2003(2003-10-11) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера траўматалогія і артапедыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1973)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Сямён Сцяпанавіч Навумо́віч[2] (15 лютага 1922(1922-02-15)[1], Копысь, Гомельская губерня[1]11 кастрычніка 2003(2003-10-11)) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар.

Нарадзіўся 15 лютага 1922 года ў Копысі Аршанскага павета Гомельскай губерні РСФСР (сучасны гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).

У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і пачаў працу ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аператыўнае лячэнне нязрослых пераломаў і ілжывых суставаў шыйкі сцягна». У НДІ траўматалогіі і артапедыі С. С. Навумовіч працаваў у 1951—2001 гадах: вядучы навуковы супрацоўнік аддзялення дзіцячай артапедыі і траўматалогіі, у 1961—1967 — кіраўнік аддзела эксперыментальнага пратэзавання, 1967—1982 — клінічнага аддзела, 1982—1991 — аддзялення артапедыі)[3].

Памёр 11 кастрычніка 2003 года[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

С. С. Навумовічу належаць навуковыя працы па эксперыментальным пратэзаванні, хірургічнай дапамозе пры прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, пераломах і вывіхах шыйкі сцягна, прыроджаных і сістэмных захворваннях дзіцячага ўзросту, скаліёзу і інш.

Аўтар шэрагу патэнтаў[5].